Зямля пад белыми крылами

Зямля пад белыми крылами

Ранішнік “Зямля пад белымі крыламі”

Сцэна ўпрыгожана нацыянальнымі ручнікамі, плакатамі.

Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе не маю сілы. Я. Колас

Хто не шануе сваю родную мову,
Той не шануе сам сябе. Ф. Багушэвіч

Гучыць музычная кампазіцыя на цымбалах.

Я — дзяўчынка-беларуска з васільковымі вачыма.
Хоць малая, але знаю: Беларусь — мая Радзіма.
Васількі ў світальным жыце. Вербы ніцыя над Сожам.
Беларусь: Бярэсце, Свіцязь, Налібокі і Каложа. (П. Панчанка)

Вядучы. Наша зямля багата рэкамі, азёрамі. Улетку цвітуць блакітныя васількі, часта можна ўбачыць белых буслоў з распрасцертымі крыламі. Беларусь — наша Радзіма. А з чаго пачынаецца Радзіма? 3 песні, з роднага слова.

Ёсць на свеце нямала прыгожых узлессяў,
Ёсць на свеце нямала чароўных дарог,
Толькі самыя лепшыя словы і песні
Для цябе я навекі збярог.
Як гаючы бальзам, п’ю твой вецер ласкавы
I шапчу табе словы адданай любві.
I не трэба ў жыцці мне пашаны і славы,
Толькі сынам сваім назаві. (Г. Бураўкін)

Ад ветру гнуцца вербалозы, бяжыць дарога напрасткі.
Мой край — бялюткія бярозы абапал сіняе ракі.
Высока ў небе вырай кружыць: ляціць за сіні небакрай,
Не забывай ніколі, дружа, сваю зямлю, свой родны край.
Мой край — лугі і пералескі, крыніцы звон і шум лясны,
Мой край — блакітныя пралескі на сцежках ранняе вясны. (Вера Вярба)

Гучыць беларуская песня «Беларусь «.

Я — беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі.
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх адвеку прашчуры жылі.
Я — беларус, я ганаруся, што маю гэтае імя.
Аб добрай славе Беларусі ў свеце знаюць нездарма.
Я — беларус, і я шчаслівы, што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы і зблізку чую, і здалля.
Я — беларус, і хоць сягоння яшчэ малы, але скажу:
«Я родам з племя непакорных і прад бядой не задрыжу». (Н. Гілевіч)

Вядучы. Мы, беларусы, павінны ганарыцца сваей роднай беларускай мовай. Яна прыгожая, сакавітая, лагодная. Шмат цудоўных выказванняў ёсць пра беларускую мову: «Мова — тэта вялікі народны скарб. Яго нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць родны народ. Той, хто не паважае родную мову, той не паважае ронага народу». І. Мележ

Дрыжыць прастор нябес грамовых, у родны край ідзе вясна.
Я зноў пра мову, зноў пра мову — яна, як маці, у нас адна.
Каб белы свет не здаўся вузкім, каб годна жыць паміж людзей,
Любіце мову беларуску, любіце з кожным днём мацней.
У ёй абсяг багроў быленых і поля мудрая душа.
То мова доктара Скарыны, то мова дзеда Талаша.
Яна — жыцця першааснова, яна – стагоддзяў зорны дым.
Калі забудзем, згубім мову, што скажам праўнукам сваім? (Л. Дайнэка)
Вядучы. У тыя часы, калі пісьменнасць была развіта слаба, калі простыя людзі не мелі магчымасці навучыцца грамаце, існавала вусная народная творчасць. Казкі, легенды, вершы ствараў сам народ! Але вельмі важнымі для беларускага народа былі песні. Яны спадарожнічалі з чалавекам ад маленства і да глыбокай старасці. Беларускія народныя песні ўваходзілі ў абрады і звычаі народа.

Гучыць беларуская абрадавая песня «Масленка».

Вядучая. На працягу многіх вякоў з беларускім народам спадарожнічалі танцы, якія выконваліся на разнастайныя святы, перадаваліся ад аднаго пакалення да другога і дайшлі да нашых дзён.

Танец ёсць у нас такі, беларускі, ліхі,
Як его мы затанцуем, дык ніколі не сумуем.

Беларускі народны танец «Чаравічкі».

Вядучая. Беларускі народ склаў велікую колькасць казак. У аснове казачных твораў знаходзіцца фантастычная выдумка. 3 дзіцячых гадоў казкі вучаць чалавека адрозніваць дабро ад зла, праўду ад крыўды, выхоўваюць эстэтычныя густы.

Вядучы. 3 маленства знаёмімся не толькі з народнымі казкамі, але і з казкамі беларускіх пісьменнікаў: Якуба Коласа, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся Якімовіча. Сёння вы ўбачыце вершаваную казку Міколы Гамолкі «Мядовая хвароба».

Інсцэніроўка казкі Міколы Гамолкі «Мядовая хвароба».

Танец кветак. Вылятаюць пчолкі. Танец пчолак. Пчолы збіраюць мёд: падлятаюць то да адной кветкі, то да другой, нахіляюцца над імі.

1 вядучы. Рана-раненька пчала пакідала вулей,

2 вядучы. Заспявала-загула, каб усе пачулі.

1 пчала. Жу-жу-жу, жу-жу-жу (аблятае кветачку). Я без справы не сяджу. Жу-у (збірае з кветак мядоку збаночак).

Читайте также:  Жимолость каприфоль уход осенью подготовка к зиме

2 пчала. Палячу я на лужок (паказвае рукой у бок лужка). Потым — на палетках. І збяру духмяны сок з самых лепшых кветак (паказвае кветкі, а потым збірае мядок у кубак).

3 пчала. Жу-жу-жу, жу-жу-жу (аблятае кветачку). Я над кветкамі кружу. Жу-у (збірае мядок у шклянку).

Гучыць музыка. Выходзіць мядзведзь. Падыходзіць да бочкі з мёдом. Лезе за мёдам. Пчолы ляцяць на мядзведзя, кусаюць яго. Мядзведзь раве і падымае лапу. Пчолы разлятаюцца.

1 вядучы. У мядзведзя Патапа забалела лапа.

Мядзведзь. Ой, пячэ! Трываю ледзь (перавальваецца з нагі на ногу, махае лапай, раве).

1 вядучы. На ўвесь лес раве мядзведзь.

2 вядучы . Мыш кавала недзе блізка, дык прыбегла першай ліска і бядуе.

Ліса. Ой, кумок, дзе ж ты лапу так апёк? (Спагадліва аглядае мядзведзеву лапу.) Трэба пер’ем аблажыць — і нічога — будзем жыць! (Гладзіць мядзведзя, шукае пер ‘я.)

Гучыць музыка. Выходзіць воўк, падыходзіць да мядзведзя, аглядвае лапу.

1 вядучы. Воўк спяшаўся, аж узмок, паглядзеў на той апёк, кажа.

Воўк. Пацярпі крыху! (Лашчыць мядзведзя.) А я ў аптэку пабягу, і ўздыхнеш з палёгкай, можа, можа націранне дапаможа. (Усміхаецца, дае цукерку, выбягае.)

Гучыць музыка. Выходзіць вожык з кошыкам і кійком. Абыходзіць мядзведзя, які сядзіць і плача ад болю.

2 вядучы. Вожык, глянуўшы на лапу (глядзіць праз акуляры), супакойвае Патапа.

Вожык. Сапраўды, апухла дужа, ды не вешай галавы! Прынесу табе я, дружа, ліст трыпутніку — травы (шукае травы).

3 ‘яўляецца бусел.

Бусел. Ты жывы яшчэ, Патап? (Дзюбаю дакранаецца да мядзведзя.) Мядзведзь. Ой, памру! (Раве, качаецца па падлозе.) Трываю ледзь!

1 вядучы. Тут прыбеглі зноў звяры — клапатлівыя сябры. Прыняслі для ратавання пер’е, зёлкі, націранне…

Выбягаюцьусе звяры: ліса з пер ‘ем, воўк са шклянкай, вожык з лісцем.

2 вядучы . Бусел кажа ім.

Бусел. Не трэба шкадаваць яго, глядзець! Я мядзведзя бачыў з неба, біўся з пчоламі мядзведзь.

Усе (глядзяць адзін на аднаго, перагаворваючыся). Біўся з пчоламі мядзведзь… Ой.

Бусел. Ёсць такі жыццёвы ўрок: атрымаеш, што, заробіш, — у Патапа не апёк, а мядовая хвароба!

1 вядучы. I раве — чуваць далека: мёд яму вылазіць бокам!

Мядзведзь раве. А ўсе звяры разыходзяцца, прыгаворваючы: «Мёд яму вылазіць бокам».

Усе вучні падымаюцца на сцэну.

Слаўлю я свой край любімы, незгасальную зару.
Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь.

Залацістыя прасторы, незлічона ясных зор,
Рэкі, ціхія азёры, галасісты шумны бор!

Ты нас ласкай атуліла, і я ў шчасці гавару:
Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь! (П. Броўка)

Падзяліцца з сябрамі

Паважаныя сябры! Калі вам падабаецца наш рэсурс і вы знайшлі яго карысным, прапануйце Добрага настаўніка сваім сябрам і знаёмым з дапамогай кнопак сацыяльных сетак. А таксама не саромцеся пакідаць свае водгукі, пажаданні і прапановы. Дзякуй!

ЗЕМЛЯ ПОД БЕЛЫМИ КРЫЛЬЯМИ.

"Вось так і планіруюць, планіруюць буслы. Ветразі іхнія раскрылены над дрэвамі, пушысты хвост, як веерам накрыў выцягнутыя ногі. Белыя аддзенні даўніх вясковых людзей, белыя іхнія валасы, белы колер скуры, белыя ветразі крылаў . і таму мне здаецца нашу Беларусь можна назваць зямлёю пад белымі крыламі"
У. Караткевіч

Эти строки тебе посвящаю,
Мой светлый, озерный край,
Где океан васильков бушует,
Где ромашковый рай.

В небе синем, бездонном,
Улыбаясь, плывут облака,
Средь лесов и лугов цветущих,
Извиваясь течет река.

Голубые озера воздушного льна,
Головки подняли, улыбкой маня.
Пахнет сладко тимьян — трава,
Нежной песней поют вечера.

Небеса говорят с тобой,
Слезою дождя, свежей росой.
Душу омывают каплями надежд,
И парят над тайнами старых веж.

Край мой родной и любимый.
Ты самый прекрасный, неповторимый..
ЗЕМЛЯ ПОД БЕЛЫМИ КРЫЛЬЯМИ.
Аисты в небе гордые и сильные!

Над пущами, замками, дубравами,
Над полями ржи и травами,
Над болотами и вереском видна —
Божья Благодать, Божия Рука.

Так будь же Богом ты храним!
Силой, дружбой народа един.
Ты моя совесть, душа и судьба,
Пусть горит твоя Счастливая Звезда!

Для дошкольников и учеников 1-11 классов

16 предметов ОРГВЗНОС 25 Р.

Тэма: На цябе, наша моладзь, надзея!

Мэты: выхоўваць у дзяцей пачуццё патрыятызму, цікавасць да нацыянальнай культуры, беларускай паэзіі, роднай мовы; узбагачаць лексічны запас вучняў; развіваць кемлівасць, дапытлівасць, выхоўваць культуру паводзін.
Абсталяванне: н а дошцы цягнік з вагонам і …До шка закрыта на замок ., карткі з надпісам “Квітней, Беларусь!”

Читайте также:  Белая фасоль пищевая ценность

Эпіграф: О, край родны, край прыгожы,
Мілы кут маіх дзядоў.
Што мілей у свеце белым
Гэтых ціхіх берагоў?

— Дараг i я вучн i , в i ншую вас з пачаткам навучальнага года. Вы роб i це наступны крок у дарослае жыццё. Шлях, па як i м мы i дзём, у кожнага свой — непа ў торны, ц і кавы. Але ён не можа быць лёгк i м. Поспех у гэтай дарозе у мног i м залежыць ад вас сам i х: ц i будзеце вы працав i тым i , настойл i вым i , чулым i да людзей.

Вы сёння вельм і прыгожыя! Падніміце ручкі ў каго добры настрой. А добры ён таму, што ў вас ёсць прыгожы ранец, у як і м шмат прыгожых рэча ў , таму што вы па-святчнаму апрануты , ну і таму , што сёння вы сустрэл i ся са сва i м і сябрамі і наста ў н i кам і .

Дзец i , сёння свята. А як яно называецца?

Першы урок у гэтым годзе называецца “На цябе, наша моладзь, надзея!”

На гэтым уроку мы з вамі адправімся ў падарожжа па нашай роднай зямлі, каб пабачыць яе хараство, пазнаёміцца з некаторымі старонкамі гісторыі.

Н а чым можна падарожн і чаць? (на самалёце, на машыне, пеш шу …)

А на чым жа мы адправімся? Давайце мы з вам і падбяром да гэтага замка ключ и даведаемся, на чым жа адправ і мся ў шлях. У мяне ёсць два ключы. Як вы л і чыце гэты падыйдзе? (не, таму што ён вял і к і …большы замка)
-А гэты?

Увага! Адчыняю!
— На чым мы адпра ў ляемся ў падарожжа (на цягн і ку)

Спяшаецца цягн і к,

І колы стукацяць,

А ў цягн і ку, у тым

Заданн і сядзяць!

Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына. Гэтыя словы мы чулі з дзяцінства, мы да іх прывыклі і не можам уявіць сва ѐ жыцц ѐ без іх.

Як называецца краіна, у якой мы жывём?

Хто з яўляецца Прэзідэнтам РБ? У гэтым годзе ў нашай краіне адбудзецца важная падзея – Выбары Прэзідэнта РБ. Вы пакуль што не можаце ўдзельнічаць у Выбарах. Прыймаць удзел у Выбарах маюць грамадзяне, якія дасягулі 18-гадовага ўзросту. Таму тое, хто будзе кіраваць нашай краінай залежыць і ад вашых бацькоў.

Настаўнік: Мы з вамі – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

— Хто такі грамадзянін? (грамадзянін – гэта чалавек, які пастаянна жыве ў дзяржаве, карыстаецца яе абаронай, мае шэраг сваіх правоў і абавязкаў).

Настаўнік: Паслухайце, як Ніл Гілевіч у вершы

«Я – беларус» выказаў сваю грамадзянскую пазіцію.

— Я – беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі.

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

Я — беларус, я ганаруся

Што маю гэтае імя!

Аб добрай славе Беларусі

Ў свеце знаюць нездарма!

Я – беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

І зблізку чую, і здаля.

К ожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць сімвалы сваѐй дзяржавы. Гэта герб, сцяг і гімн.

Музыка, песня и слова,

Герб, Канстытуцыя, Сцяг-

Нашага краю высновы,

Светлы грамадства прасцяг.

Ливнем вымытые нивы,

Цвет зеленый с красным ц ветом.

Всходы полосою узкой-

Соткала сама природа

Флаг державы Белорусской.

Дзяржа ў ны сцяг Рэспублики Беларусь – прамавугольнае палатно, якое складаецца з дзвюх гарызантальных каляровых палос: верхняй чырвонага колеру и н і жняй зялёнага колеру. Сцяг мацуецца на дрэ ў ка залац і стага колеру.

Чырвоны колер – гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызанскіх брыгад. У даўніну чырвоны колер сімвалізаваў Сонца, а таксама перамогу. Зараз мы жывем пад мірным небам. Але так было не заўсёды. У гэтым годзе мы адзначалі 70 –годзе з дня Перамогі савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне.

Зялёны колер сімвалізуе надзею, вясну, адраджэнне, дабро, рост, развіцце. Гэты колер прыроды, палёў і лясоў, якія займаюць асноўную частку нашай краіны.

На сцягу ёсць фрагмент арнамента. Ён сімвалізуе працавітасць і майстэрства беларусаў. Белы колер арнамета – гэта колер свабоды, незалежнасці, маральнай чысціні і мудрасці.

Читайте также:  Большой грейпфрут как называется

Излучает он чудесный свет

У него высокая судьба.

И, пожалуй, в целом мире нет

Благородней нашего герба.

Гармонично сочетает герб,

Воедино сопрягает он

Солнце и колосья, свет и хлеб,

Человеком чтимый испокон.

В ярких выразительных тонах

Колоски, цветы родных полей.

В толстых геральдических томах

Нет герба красивей и светлей.

Дзяржаўны герб РБ уяўляе сабой размешчаны у сярэбраным полі зялёны контур Дзяржаўнай мяжы РБ, накладзены на залатыя промні сонца, што ўзыходзяць над зямным шарам. Зверху знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб аточаны вянком з залатых каласоў, пераплецены справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі льну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у два радкі золатам напісаны словы “Рэспубліка Беларусь”.

Песня в зале зазвучала,

Лю ди дружно все встают.

От велика и до мала

Эту песню все поют.

Она очень величаво

Прославляет край родной.

Встав со всеми с теплым чувством,

Гордо песню эту пой!

Дзяржаўны гімн РБ – гэта музычна-паэтычны твор, які выконваецца ва ўрачыстых выпадках. Ні адно свята спорту, ні адна лінейка у нашых школах не праходзіць без гучання гімна.

Вы чулі калі-небудзь, што нашу краіну называюць зямлёй пад белымі крыламі? Чаму? Расправіўшы белыя крылы, ляцяць буслы. Іх у Беларусі вельмі шмат. Сваімі крыламі яны нібы накрываюць нашу краіну. Б усел – найдаражэ й шая для беларусаў птушка. Таму, хоць гэтая назва ўмоўная, але вельмі яскравая і пяшчотная. Беларусы вельмі шануюць белы колер – колер дабра і чысціні. У нацыянальным касцюме беларуса адразу трапляюць на вочы белыя, як снег, кашулі з чырвоным арнаментам. Нездарма ж ёсць легенда, што белакрылы бусел у чырвоных ботах, які ўпэўнена крочыць па нашых палетках, гэта зачараваны беларус. З даўніх часоў буслы ў вялікай колькасці сяліліся па тэрыторыі Беларусі. Людзі верылі, што, калі над дахам паселіцца бусліная сям’я, будзе ў хаце шчасце і дабрабыт. І таму будавалі над хатамі буслянкі.

Бусла таксама лічаць сімвалам Беларусі.

Кожны ведае, што бусел –

Сімвал роднай Беларусі.

Каго яшчэ лічаць сімвалам нашай зямлі?

Сімвалам нашай зямлі лічаць і зубра – гаспадара Белавежскай пушчы.

-Назавіце сталіцу нашай краіны

Сталіца нашай краіны – горад-герой – Мінск. Гэта буйны і прыгожы горад з вялікімі культурнымі і гістарычнымі традыцыямі. Тут шмат прыгожых будынкаў, вуліц, плошчаў.

У навучальныя ўстановы Мінска прыязжаюць вучыцца дзеці, юнакі і дзяўчаты з усіх куткоў нашай краіны. Пройдзе час – і можа вы таксама захочаце прыехаць у Мінск, каб атрымаць прафесію ўрача, настаўніка ці інжынера, а потым вярнуцца працаваць у сваю вобласць і веску.

Наша краіна падзелена на 6 абласцей. Давайце разам успомнім іх назвы.

4 Вагон “Малая Радзіма”

Рэспубліка Беларусь — наша Радзіма. Але ў кожнага з нас ёсць свой маленькі куточак – гэта веска ці горад, у якім мы нарадзіліся, зрабілі свой першы крок, правялі дзяцінства, пайшлі ў школу. Гэта месца мы называем малая Радзіма. Дзе ваша малая Радзіма, у якой вёсцы вы нарадзіліся?

Краснабярэ́жжа (да 30 ліпеня 1964 года Зло́дзін )

Першапачатковы айконім Злодзін, магчыма, замацаваўся ў выніку абвінавачвання тамтэйшых жыхароў у крадзяжы суседскай маёмасці альбо ліхадзействе. Так, паводле мясцовага падання, у пані, якая некалі тут праязджала, прапала футравая муфта для рук і яна абвінаваціла ў прапажы мясцовых жыхароў, за якімі і замацавалася мянушка «злодзеі».

Чырвонабярэжжа — назва-сімвал, своеасаблівая пазнака савецкага часу. Замена ранейшай назвы сяла на новую дыктавалася таксама эстэтычнымі меркаваннямі.

5 Вагон “Чым славіцца наша краіна”

-Што выпускаюць у нашай краіне?

-Якія культуры вырошчваюць на тэрыторыі Беларусі?

Усе гэтыя багацці нашай краіны ствараюцца яе працавітымі, таленавітымі людзьмі.

2015 год аб яўлены годам моладзі. У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для развіцця інтарэсаў і творчых здольнасцей моладзі. Кожны год узводзяцца спартыўныя комплексы, таму што асаблівая ўвага надаецца здароўю. Нават у Лельчыцах ёсць дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Алімпійскага рэзерву, конная школа, функцыянуе Дом рамёстваў, Дом Творчасці, музычная школа, якія пры жаданні вы таксама можаце наведваць

6 Вагон “Завочнае падарожжа па краіне” (прагляд відэафільма)

Сумесная работа па стварэнні кампазіцыі “Дзеці Беларусі”

Ссылка на основную публикацию
Засолка помидоров в бочке на зиму холодным
Дачники часто сталкиваются с трудностями хранения собранного урожая. Не все плоды долгое время остаются свежими, поэтому их солят и маринуют....
Жюльен пошаговый рецепт с фото
Во французском понимании жульен — это способ нарезки и приготовления блюд из свежих овощей, созревающих в июле. Отсюда и название...
За обильное цветение ценятся герани семена которых
Задание 18. Расставьте все знаки препинания: укажите цифру(-ы), на месте которой(-ых) в предложении должна(-ы) стоять запятая(-ые). За обильное цветение (1)...
Засолка рядовок холодным способом видео
Грибы рядовки встречаются в лесных массивах по всей территории России. Пик сбора приходится на август и сентябрь месяцы. По «плодовитости»...
Adblock detector